Нашыя навіны
[19.09.2024] Лялечкі) Да не проста лялечкі, а лялечкі абярэжныя. Ды не проста абярэжныя, а актуальна-абярэжныя. Цікава?)
Здрасссьці. Мы - межанкі. І мы да вас. З прапановай дапамогі. Здагадаецеся, у чым?
Як не - то гэтым разам захаваем інтрыгу, а тым, каму не лянота, прапануем напісаць свае версіі пра мэту нашага з'яўлення (а нават а нашай назве ёсць падказка) у форму зваротнай сувязі на сайце. А дзеля затраўкі - давайце крышачку паразважаем пра наш род, род абярэжна-абрадавых лялек.
Стварэнне лялькі чалавекам у асноўным несла тры задачы:
Даць дзіцю, каб гулялася
Стварыць адзін з элементаў нейкай абрадавай дзеі
Стварыць нейкі хатні абярэг, памагатага ці нейкім чынам яшчэ дапамагчы сабе ў жыцці і справах.
І калі з цацкамі ўсё зразумела, то ў астатнім лялька - гэта заўжды, скажам так, канал сувязі з іншасветам. Светам багоў, продкаў, вышэйшых сілаў, чаго заўгодна яшчэ. Гэта спосаб звярнуцца па дапамогу, з просьбай ці пажаданнем. Людзі вынайшлі гэты спосаб няведама калі і працягваюць ім карыстацца дагэтуль. Натуральна ж, ад фармата запроса варыюецца і форма лялькі і, натуральна, назва. І хто як можа, з чаго можа ды як умее, так тае і рабіў, і робіць, і рабіць будзе. Вось так, усё проста, насамрэч)
Галоўнае - рабіць шчыра, усведамляючы, што і для чаго. А ўсё астатняе - дэталі. Ну і карыстацца напрацоўкамі тых, хто нешта ўжо прасёк ды ўцяміў. Ну а як самому не да таго - можна кінуць вокам навокал. Напрыклад, у бок Цудоўні афлайн ці каталога нашага анлайн тут, на сайце. Ну ці прагуляцца ў наш Інстаграм. Магчыма, знойдзеце там тое, што шукаеце)
Подарки Гродно/Presents Hrodna (@cudounia) • Instagram photos and videos
[12.09.2024] Дзеці не чытаюць кніжкі, бла-бла... Не чытаюць па-беларуску, бла-бла... Карцінкі няхай глядзяць!)
Ну не чытаюць - ды й хай з тым) няхай карцінкі разглядаюць) асабліва, калі ім (дзецям) 3+ месяцы і чытаць яны наогул яшчэ не могуць)
Вы, дарослыя - чытайце. І паказвайце. Вось такія вось кніжкі, вось такія вось карцінкі. А дзеці будуць радасга цягнуцца да гэтых староначак, якія гартаюцца і на якіх намаляванае вось такое вось. А паколькі кніжка (непасрэдна гэтая вось) - кардонка - то і падраць-пашкамутаць яе не тое, каб лёгка. То ёсць шанец, што кніжка дажыве нават да першых спробаў малечы нешта прачытаць.
А яшчэ - гэтая кніжачка цудоўна аформіць дзіцячы пакой проста ну любым сваім разваротам. Проста стоячы на паліцы, камодзе ці падваконні і напаўняючы пакой пяшчотай і цеплынёй. Бо паглядзіце ж на гэтыя ілюстрацыі!
І можа, не такая кепская ідэя зрабіць такія малюнкі тым, што малое дзіцё будзе бачыць штодзень, фіксаваць у свядомасці гэтыя патэрны і гэты настрой. А калі еа апошнюю старонку яшчэ і ягоны фатаздымак прымацаваць (як і задумана аўтаркай) - пачне атаясамляць сябе з гэтай кніжкай і ўсім, што ў яе закладзена.
Плюс - час ад часу развароты можна мяняць, іым самым змяняючы і долю антуражу пакоя. Як вам такое?
Дасяжная да замовы на сайце ў раздзеле "Кнігі". Ці праз інстаграм-дырэкт:
Подарки Гродно/Presents Hrodna (@cudounia) • Instagram photos and videos
[03.09.2024] Прадтэча героя мінулай навіны ці беларускае фэнтэзі ХІХ ст здаровага чалавека)
Памятаяце, мінулым разам мы расказвалі вам пра няўдалую спробу змяшаць Караткевіча з Баршчэўскім, прысыпаць гэта "дзядоўскімі" успамінамі і выдаць гэта пад назвай "Дзедавы казкі"?
Дык вось глядзіце на ўмоўны прататып. Апошняе на сённяшні дзень перавыданне твора, напісанага яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Сапраўднай класікі беларускай літаратуры, у пэўным сэнсе, першага беларускага фэнтэзі на рэальнай фальклорнай базе.
Кніга, якая нават сённяшнімі даследчыкамі разглядаецца як паўнавартасная крыніца, нягледзячы на тое, што гэта мастацкі твор. Паўнавартасны. З сюжэтам, атмасферай, асноўнай канвой, якая перавязвае асобныя гісторыі ў цэльную структуру. Твор, які стаў крыніцай натхнення і інфармацыйным падмуркам для бясконцай колькасці іншых твораў ва ўсіх сферах мастацтва, і пры гэтым дагэтуль цудоўна чытаецца, зацягвае і напраўду знаёміць чытача з беларускай культурай, прычым з вельмі розных бакоў. Ад шляхецкіх звычаяў і культуры гасціннасці да апісання міфалагічна-фальклорных персанажаў. Ад асаблівасцяў штодзённага побыту і культуры сацыяльных зносінаў да такога міжстрочча, як тое, што на момант 1844 года Беларусь мелася ўжо звацца менавіта Беларуссю.
І хоць арыгінал быў напісаны на польскай, ужо даўно кніга перакладзеная на мову зямлі, якой цалкам прысвечаная, пра якую апавядае. І ў тых, хто па розных прычынах дагэтуль не знаёмы з гэтым мастрыдам, зноў ёсць магчымасць гэта зрабіць. Прычым, пазнаёміцца з ім проста ў цудоўнай версіі, аздобленай мегаатмасфернымі ілюстрацыямі @liza_liankevich_art , на шыкоўнай шчыльнай паперы, і ў цвёрдым пераплёце. Ну а пра якасць самога тэксту і гаварыць не даводзіцца.
Гэта і цудоўны падарунак, і шыкоўная аздоба вашай кніжнай паліцы, і выдатнае чытво для ўсіх цікаўных да гісторыі і культуры Беларусі. Прычым, як для агульнага азнаямлення, як для забаўляльнай чытанкі на вечар, так і з больш грунтоўнымі мэтамі. І вялікі дзякуй @papury.bel_new за гэтае выданне і за гэтыя магчымасці.
І, натуральна ж, вы можаце яе знайсці ў нас у краме ці замовіць анлайн тут, на сайце.
https://www.instagram.com/p/C_coyi5IHay/?utm_source=ig_web_copy_link&igsh=MzRlODBiNWFlZA==

28 жніўня 2024 | #навіны
Дзед Янкель. Дзедавы казкі.
Увага! Раім быць асцярожнымі і трымацца панадалей
Меркаванне пацярпелага:
Ёсць у сучаснай літаратуры такі клас, як кнігі ад блогераў. Зазвычай гэта такой сабе якасці чытво па оверпрайсе. Як на мяне, перад намі прадстаўнік гэтага класа, так сказаць, айчыннай вытворчасці. Пры гэтым, натуральна ж, і з "рэгіянальнымі адметнасцямі")
Якія пачынаюцца яшчэ да таго, як кніжка разгортваецца. Па-першае - яна маленькага фармату. Пры гэтым, ідэальна збалансаванага. У сэнсе, у кішэню не сунеш, але і на паліцы сярод астатніх будзе выбівацца. Папера старонак - шчыльная, крэйдаваная, прыемная навобмацак, не дакалупацца. Вокладка ж - цвёрдая "эка-эка-стайл") у сэнсе, з танюткага кардону, які ажно прасвечваецца праз гарманічна танюткую паперу аклейкі. Навошта так зроблена - для мяне пытанне.
Ладна, кніжкі ж - гэта усёткі збольшага не пра вокладку. Што ж там пад ёй, уласна?
А пад ёй, уласна, нешта падобнае да пастоў у інсце ці фэйсбуку. Прынамсі, менавіта такія асацыяцыі намаляваліся мне. Далёкія ад літаратурных тэксты ў фармаце успамінаў з дзяцінства + нейкая вытрымка з крыніц для тлумачэння прадмета апісання. Пры гэтым - не ў фармаце зносак, а проста па тэксце. То-бок, толькі што была містычная гісторыя пра якую ведзьму і проста наступны абзац пачынаецца як артыкул Вікіпедыі. І ты такі вочы свае назад у кучку сабраўшы, чухаеш патыліцу "Шта?".
Гісторыі паміж сабой ніяк не звязаныя. Агулам успрымаецца як проста нарэзка тэкставага кантэнту з прадмовай-уводнай у стылі "слухайце, дзеткі, пра Беларусь нашу сінявокую ды пра тое, што дзеду дзяды расказвалі ды на свае вочы дзед бачыў. Шча, значыць, раскажу. А, край у нас такі прыгожы ды на лясы-палі-балоты багаты. А яшчэ буслы ў небе сінім ды волаты тут асілкі жылі...". Агульная канва адсутнічае. Уражанне такое, што Караткевіча з Баршчэўскім ў кацёл адзін склалі ды зварыць па ўласным рэцэпце паспрабавалі. Ды вось толькі у працэсе нешта пра... Забыліся на нешта важнае, карацей.
Асобна хочацца кіўнуць у бок структуры пабудовы асобных "апавяданняў". У гісторыі на паўтары старонкі напрацягу старонкі аўтар апісвае антураж і атмасферу вясковай хаты, у якой пачуў гісторыю, а потым літаральна ў пару сказаў укладае саму гісторыю. Усё ок, але казка абяцанае дзе, дзеду?
Пры гэтым адзначу, што як зборнік цікавых фактаў з мясцовага фальклору ды лакальных фішачак народнага светаўспрымання кніжка цікавасць прадстаўляе. Напрыклад, як вам версія паходжання русалак ад фараонава войска, якое было патопленае морам-акіянам падчас пагоні за народам ізраілевым, калі Маісей выводзіў яго з Егіпту? Такіх цікавых замесаў з біблейскіх сюжэтаў і беларускага фальклору ў кніжцы ёсць. І для агульнага развіцца і паглыблення ў культуру Палесся "Дзедавы казкі" пачытаць можна. Але як літаратурны твор - бяка-кака-фу, як сказаў бы мой малы. Асабліва за свае грошы.
У выніку - што. Такая сабе спроба пяра малодога аўтара. Па-адчуваннях, зляпаная на хуткую руку з падручных матэрыялаў і выдадзеная ў друкаванай форме незразумела навошта. Назва падманвае, бо чакаеш зборнік народных казак з аўтарскім каларытам, а атрымліваеш... Што заўгодна, але не тое, чаго чакаеш. Дзецям чытаць бяссэнсоўна, сабе - толькі калі збіраеш матэрыял для нейкай мэты. Ілюстрацыі - ну вельмі "на аматара". Таксама аўтарскія. Лексіка цікавая сустракаецца, але самі тэксты вельмі нізкай якасці.
Такія вось уражанні. Нікога ні ад чога не адгаворваем, некаму, магчыма, кніжка заляціць на 10 з 10, усё вельмі суб'ектыўна, нехта захоча сабе такі артэфакт у калекцыю, але ад сябе - не раю як чытанку ні ў якім разе.
А нахалеры гэта ўсё тут? Таму што кніжка прадаецца ў "Цудоўні" і хацелася б, каб у тых, то падумывае яе прыдбаць сабе ці ў падарунак, было пад рукамі і гэтае меркаванне, апроч пары даволі станоўчых водгукаў, якія можна знайсці ў сецівах.
https://www.instagram.com/p/C_L2oTOovE2/?utm_source=ig_web_copy_link&igsh=MzRlODBiNWFlZA==

26 жніўня 2024 | #навіны
Цацкі для дзяцей - для дзяцей? Менавіта!
Часцей на пытанне "што б падорыць немаўлятку" даводзіцца адказваць "увагу, любоў і цеплыню, бо да ўсяго іншага яму яшчэ ніякай справы". І нібы ж і прапанаваць, як па-шчыраму, не асабліва што яшчэ ёсць.
Але. Нюансік.
І завецца ён - фактуры і формы. Вобразы, тактыльныя адчуванні і, чаго ўжо там, смакі) Усе ж памятаем смак газетнай паперы і пластыліну, праўда?) Адкуль бы?)
І таму такія вось цацачкі, якія сёння хутчэй успрымаюцца як прадметы інтэр'еру і цацкі для дарослых аматараў традыцыйных мастацтаў, і праўда могуць быць цудоўнымі падарункамі маленькім і зусім маленькім дзеткам. Каб гуляліся, мацалі, смакталі і зашывалі ў памяць менавіта такія вобразы птушак, сабачак, лісічак, козлікаў і чаго заўгодна яшчэ. Праўда ж, някепская альтэрнатыва кітайсцаму мяккаму мядзведзю з хірразбярычаго? Ці пластыкаваму недасабаку з умоўнага "Шчанячага патруля"? Як наконт заняць слот вобразаў дзіцяці да таго, як яго зоймуць фіксікі, машамядзведзі і іншыя цвятняшкі?)
Гэта - дрэва. Цёплае, фактурнае, злёгку шчарбатае, грубаватае, але... Такое сапраўднае... І адначасна - рука цудоўнага майстра, які і сам любіць дзетак і ўсё жыццё робіць скульптуры. Таму і мастацкія вобразы тут, і 75 гадоў жыцця ў гэтым свеце, і ўменне абазначыць найважнейшае, адкінуўшы лішняе і нічога не страціўшы пры гэтым...
Ну а астатняе - дадумывайце самі. Як і тое, ці хацелі б вы, каб адно з першага, што адчулі б пальчыкі вашага дзіцёнка пасля скуры маці і таткі, было чымсьці падобным.
https://www.instagram.com/p/C_IKbYMoXug/?utm_source=ig_web_copy_link&igsh=MzRlODBiNWFlZA==

23 жніўня 2024 | #навіны
Шэпчам ціхенька пра "Шэпт" Сяргея Лескеця
Усіх, хто чакаў - можам абрадаваць. У нас зноў у наяўнасці ёсць "Шэпт", унікальная кніга пра сапраўднае сённяшняе беларускае вясковае знахарства і тых, хто яго практыкуе.
Па вялікім рахунку, адзінае ў сваім родзе выданне. Больш інфармацыі - на старонцы кніжкі на сайце ці па спасылцы ў інстаграм:
https://www.instagram.com/p/C4NPAGZogES/?utm_source=ig_web_copy_link&igsh=MzRlODBiNWFlZA==

15 жніўня 2024 | #навіны
Лялькі. Народныя? Цалкам магчыма....
Народныя лялькі. Наколькі б спрэчным не было значэнне, ці, хутчэй, не былі б значэнні гэтага элемента народнай культуры, саму іх прысутнасць у жыцці, побыце і рытуалах - аспрэчваць бяссэнсоўна.
Да таго ж варта памятаць, што апроч "спакон вякоў дзяды рабілі", есць і нашае законнае права як носьбітаў культуры, пераемнікаў традыцыі і ўвогуле людзей прыдумляць свае сімвалы, значэнні, рытуалы і сэнсы прадметаў. Надзяляць тым, што нам трэба тое, што мы хочам.
Гэта вам на падумаць. А тых, хто счытае ў нашых ляльках нешта для сябе - запрашаем у "Цудоўню". Абзаводзьцеся сваімі хатнімі памагатымі, абаронцамі ці проста цацкамі. А мы вам у гэтым з радасцю дапаможам.
Ну а ў хуткім часе мы пакажам вам адну фішачку, звязаную як раз з тэмай народных лялек і іх месцам у сённяшнім нашым з вамі жыцці
https://www.instagram.com/p/C-j7NuxIppo/?utm_source=ig_web_copy_link&igsh=MzRlODBiNWFlZA==

13 жніўня 2024 | #навіны
Народныя лялькі, кампутарныя гульні, беларуская міфалогія... І класная кніга пра ўсё гэта адначасна!
Яна тут! У Горадні! Аўтарка, у сэнсе, ну і кніга ж, натуральна)
Абяцаліся расказаць вам пра кнігу, але зробім шмат цікавей. Хто ж пра твор раскажа лепш за аўтара, праўда?)
Таму.
У сераду 14.08 ад 19.00 цягам пары гадзін ва ўсіх цікаўных да сучаснай беларускай літаратуры будзе унікальная (і хто скарыстаецца - зразумее, чаму ўнікальная) магчымасць ужывую паразмаўляць з аўтарам аднога з вельмі годных яе (літаратуры) прадстаўнікоў. Шыкоўнага дэтэктыўнага рамана ў лоры беларускай міфалогіі з сюжэтам, закручаным вакол традыцыйных лялек.
Кніжку, натуральна ж, можна ў любы час здабыць у "Цудоўні", але паразмаўляць пра яе з аўтаркай ужывую, пазадаваць пытанні, атрымаць аўтограф можна па вялікім рахунку, толькі аднойчы. Прынамсі, у агледнай перспектыве.
Што тычыцца самога твора - гэта насамрэч шыкоўная дэтэктыўная гісторыя вакол цікавага аспекта нашай культуры і з ухілам у міфалогію з налётам містыкі. Цалкам сучасная, класна напісаная і з шыкоўным сюжэтным твістом у фінале. Прынамсі, на нашае сціплае меркаванне, адзін з лепшых прадстаўнікоў жанра за апошні дзясятак гадоў.

22 ліпеня 2024 | #навіны
Мішка Патрык
Тээк, а зараз мы вас пазнаёмім з яшчэ адным часовым жыхаром "Цудоўні". Мішка Патрык - вашай увазе. Актор, сваёй скрынкі гегемон, мімі-малюпаська і наагул цудоўнае маленькае стварэнне чатырох месяцаў ад нараджэння (чэсна, унь, у пашпарце прапісана)
Работа гарадзенскай вяўальшчыцы-мініятурысткі @tatinitoys
Існуе і будзе існаваць, натуральна, у адзінай асобе. 7 сантыметраў расточкам сакавіцкі мядзведзік, вязаны з адмысловай спражы. Капялюшык і пелярынка здымаюцца, лапкі рухаюцца, вочкі смяюцца) І ягоныя, і ягонага(-ай) шчаслівага(-ай) уласніка(-цы))
Мініятурная майстравая лялька-цацка. Для вельмі акуратных дзетак любога ўзросту. А таксама аматараў розных мастацтваў і калекцыянераў. Калі гэта - пра вас, то не губляйце часу. Наўрад ці гэтае мілоцце ў нас затрымаецца надоўга)
https://www.instagram.com/p/C9uHpAjIT2u

20 ліпеня 2024 | #навіны
Усе мы любім паравозікі...
Не ўсе?) Ну для тых, хто любіць - шыкоўны дадатак у калекцыю. Астатнім - можа пераглядзець стаўленне?)
Даволі складаны пазл для маленькіх інжынераў-канструктараў. Ну і на палічцы ў якасці інтэр'ернай фішачкі глядзецца будзе выдатна.
Дэталяў шмат, як для дзіцячага пазла.
Таўшчыня - 2см, тобок, цацка ўстойлівая і аб'ёмная. Глядзецца ў дзіцячым пакоі будзе выдатна. І не падаць ад малейшага павёву ветрыка з форткі.
Ну і цікава, як хутка вы асабіста зможаце яе сабраць. Ёсць прыклад дарослага, які так і не здолеў. А дзейсны рэкорд - 2 хв 24 сек.)
https://www.instagram.com/p/C9m7sVOIpXR