"Цудоўня" часова працуе ў інтэрнэце
Шаноўнае спадарства
Так сапраўды, з намі не чакана разарвалі дамову аб арэндзе памяшкання і з сённяшняга дня мы не маем права на працу па адрасе Кірава,3. З-за гэтага "Цудоўня" часова працуе ў інтэрнэце
😊 Сябры, калі вы хаціце падтрымаць "Цудоўню" і ўжо думалі пра падарункі да Калядаў і Новага году, то мы будзем вельмі ўдзячныя калі ў вас ёсць магчымасць зрабіць гэта зараз 🎁
💪🏻 Мы актыўна распрацоўваем каталог тавараў у суполцы "Вконтакте", дзе можна зрабіць замову на набыццё рэчаў, а таксама вы можаце знайсці ў фотаальбомах цікавыя вам вырабы і напісаць нам у асабістыя паведамленні суполкі ці асабістыя паведамленні нашага прадаўца і мы сфармуем для вас спасылку на аплату праз інтэрнэт, а таксама арганізуем дастаўку.
Хоць гэта і не зусім зручны для нашай крамы фармат, але мы паспрабуем зрабіць усё магчымае, каб хутчэй вернуцца да звыйчайнага рэжыму працы.
Усім дзякуй за падтрымку!
Назад ў блог